21.02.2023
Вытокi роднай мовы

21 лютага 2023 года ў нашай установе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове.

21 лютага ў свеце адзначаецца Мiжнародны дзень роднай мовы.

   Так, 21 лютага 2023 года ў нашай установе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны роднай мове.


   

    Усе мерапрыемства былi падпарадкаваны мэце: садзейнiчаць папулярызацыi i пашырэннi сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзiцячым калектыве; развiваць пазнавальную актыўнасць дзяцей да роднай мовы, развiваць маўленне у розных вiдах дзiцячай дзейнасцi; выхоўваць любоў i моўнае чуццё да роднай мовы.

   У кожным классе і групе дашкольнiкаў настаўнiкi разам з бацькамi арганiзавалi выставу  прысвечаную дню роднай мовы. Гэта i малюнкi, беларускiя сувенiры, ручнiкi, беларускi посуд, прылады працы, беларускiя народныя казкi, вершы, гульнi i г.д. У групах перавага аддавалася мастацкаму слову - пацешкам, забащлянкам, казкам, вершам, беларуская мова ўжывалася ў розных гульнях (рухомыя гульні, гульні-дыялогі, гульні-падказкі і г.д.) Такім чынам, беларуская мова гучала ў групах на працягу дня.

   Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы і нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская мова. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з паклення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.


    Дзень роднай мовы ў кожнай групе пачаўся з ранішняга прыёму: "Дарослым аб роднай мове", занятка на тэму "Беларускі народ". Пазнавальных гутарак аб сімволіцы Беларусі, беларускім нацыянальным адзенні, арнаментах, народных рамёствах. Дзецям вельмі спадабаліся гульні "Скажы па-беларуску", "Паслухайце і паўтарыце".
   Праведзена музычная забаўка: "Мой родны край, як ты мне мілы".

Фотоматериалы

Видеоматериалы

  • 15 декабря 2022 года стартует новогодняя благотворительная акция "Наши дети"